ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

Замовіць экскурсію

Тып: Краязнаўчы Выставачныя экспазіцыі: 2 Размяшчэнне: Шуміліна, Віцебская вобласць

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны 28 мая 1984 года загадам Міністэрства культуры БССР як музей Народнай Славы. Адкрыты для наведвання 22 лістапада 1986. З 31 сьнежня 1992 г. загадам № 96 упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ператвораны ў гісторыка-краязнаўчы музей. З 1 красавіка 2002 г. мае філіял - музей Обальскага камсамольскага падполля. Асноўны фонд музея складае 9574 экспанатаў, навукова-дапаможны - 43613 экспанатаў. Агульная плошча музея складае 201 кв.м., дэманстрацыйная плошчу экспазіцыйных залаў - 154,9 кв.м. Навукова-даследчая праца, якая праводзіцца ў музеі, прысвечана рознай тэматыцы: «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне раёна з 1924 г. па цяперашні час», «Удзельнікі баёў за ўзяцце і вызваленне Берліна ў 1945 г., узнагароджаныя медалём "За ўзяцце Берліна", якія пражываюць у цяперашні час на тэрыторыі Шумілінскага раёна». З сувенірнай прадукцыі ў наяўнасці музея маюцца буклеты «Шумілінскі раён Віцебскай вобласці».

Фота - Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

    Экспазіцыі - Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

    1. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены матэрыялы аб удзеле воінаў-землякоў у падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб дзейнасці падполля і партызанскага руху на тэрыторыі раёна, зброя і боепрыпасы часоў вайны, адзенне, фотадакументы і дакументы землякоў - Герояў Савецкага Саюза: Акуцыёнка П.А., Ласкунова Н.А., Мінчугава Д.М., Спірідзенка Н.К., фалерыстыка.
    2. ”Этнаграфія” прадстаўлены прадметы побыту і інтэр'ера сялянскай хаты канца XIX - пачатку XX стст., гаспадарчы інвентар, прылады і прыстасаванні, даматканыя ручнікі, гліняны посуд, вырабы з лазы і саломы, прыстасаванні для ткацтва, адзенне, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

    Графік працы Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

    Размяшчэнне на карце - Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

    Адрас 211260, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 12 GPS Google: 55.299875′ N, 55.299875′ E