Міжнародны кулінарны фестываль Мотальскiя прысмакi

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

"Мотальскія прысмакі" - гэта першы беларускі міжнародны кулінарны фестываль, які праходзіць у аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 2008 г. Арганізатарамі выступаюць Іванаўскі раённы выканкам, Мотальскі сельскі выканкам, БГА "Адпачынак у вёсцы", Еўрапейскі цэнтр па эка- і агратурызму, а таксама Брэсцкі грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму.

Свята-конкурс страў палескай кухні "Мотальскія прысмакі" дае магчымасць шматлікім гасцям фестывалю пазнаёміцца з унікальнымі старадаўнімі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, паспрабаваць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, прадэгуставаць стравы лепшых мотальскіх гаспадынь. Каларытную атмасферу ствараюць выступленні беларускіх фальклорных ансамбляў, старадаўнія гульні і народныя абрады.

У 2015 г. VIII кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" праходзіў 7-8 жніўня. Адкрывалі форум - урачыстае шэсце ўдзельнікаў і тэатралізаванае прадстаўленне на галоўнай плошчы вёскі. У рамках фестывалю прайшлі круглыя сталы, прагляды-дэгустацыі страў палескай кухні, вячэрні "Мотальскі баль". Па традыцыі, падчас фэсту была арганізавана работа рамесных і гандлёвых шэрагаў. А завяршылася свята цудоўным канцэртна-лазерным шоў "Запальваем зоркі фестывалю".

Туры на Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi"

Беларускі тураператар "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку, сядзібаў;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)

Каляндар падзей Беларусі

Заяўка на агранізацыю тура