Гісторыя развіцця
Да з'яўлення гэтага аэрапорта сталіцу Беларускай ССР абслугоўваў аэрапорт "Мінск-1", размешчаны ў межах горада. Узвядзенне новага аэрапорта «Мінск-2» пачалося ў 1977 годзе ў 40 км ад сталіцы. Будаўніцтва праходзіла хуткімі па тых часах тэмпамі. Ужо 1979 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю узлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3640 метраў і шырынёй 60 метраў.
У 1981 годзе аэрадром «Мінск-2» меў магчымасць прымаць паветраныя суда, а ў 1982 годзе быў выкананы першы пасажырскі рэйс на самалёце ТУ-134 пад кіраўніцтвам камандзіра экіпажа Васіля Аляксандравіча Тоўсціка. Так, паступова пачынаў функцыянаваць аэрапорт «Мінск-2» (зараз Нацыянальны аэрапорт Мiнск).
Турыстычны патэнцыял
У будынку аэравакзала знаходзіцца некалькі бараў, кафэ, рэстаран, крама, пункты абмену валют, пункты сувязі, банкаматы, інфакіёскі, пункты падлучэння паслуг сотавых аператараў, аптэка, медпункт, цырульня, майстэрня па рамонце адзежы і абутку і інш. Усю інфармацыю пра нумар сектара вылету ці прылёту можна ўбачыць на вялікіх экранах усярэдзіне аэрапорта. Зала рэгістрацыі знаходзіцца на трэцім паверсе. На тэрыторыі аэрапорта даступная сотавая сувязь аператараў Velcom, МТС, Life, маецца кропка доступу Wi-Fi.
Па прылёце ў «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пасажыры праходзяць пашпартны кантроль і трапляюць у залу выдачы багажу. Атрымаўшы свой багаж, пасажыр павінен прайсці праз мытную зону. Чырвоны канал для тых, у каго ёсць прадметы падлеглыя дэкларацыі, зялёны канал для ўсіх астатніх.