Экскурсіі ў Нацыянальным парку «Нарачанскі»

Вы можаце пазнаёміцца з гісторыяй краю, яго былой веліччу і славай, а таксама з днём сённяшнім. Унікальныя архітэктурныя помнікі дапамогуць Вам дакрануцца да вытокаў нашай самабытнасці, а сцены старажытных храмаў і манастыроў прыадчыняць для Вас старонкі сваіх каменных летапісаў. Вы адкрыеце для сябе непаўторнае хараство прыроды Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Экскурсіі

  • Экалагічная сцежка прыроднага комплексу «Блакітныя азёры»

    «Падарожжа ў прыроду» - гэта знаёмства з адным з найцікавых і своеасаблівых куткоў прыроды беларускага Паазер'я. Адлегласць ад к.п. Нарач да прыроднага комплексу «Блакітныя азёры» - 40 км. Пешаходная частка экскурсіі ўяўляе сабою праход маршруту працягласцю 3 км па маляўнічай перасечанай мясцовасці. Экскурсанты знаёмяцца з некалькімі ляснымі азёрамі з вялікай групы вадаёмаў, якім дадзена ласкавая і цёплая назва «Блакітныя азёры».
    Працягласць экскурсіі - 4 гадзіны.
  • «Край азёрны»

    Аглядная шматпланавая экскурсія. На экскурсіі вы зможаце пазнаёміцца з Нарачанскім краем, г. Мядзел, наведаць музей, убачыць цікавыя архітэктурныя і гістарычныя аб'екты.
    Працягласць экскурсіі - 3 гадзіны.
  • «Беларуская святыня»

    Падарожжа ў Будслаў пакіне пасля сябе незгладжальнае ўражанне. Вы ўбачыце самы вялікі каталіцкі храм у Беларусі, які з'яўляецца Нацыянальным Санктуарыем і мае тытул базіліка малая. У вас будзе магчымасць убачыць цудатворны абраз Божай Маці, да якой штогод здзяйсняюцца паломніцтвы з усіх куткоў нашай рэспублікі і замежжа. Экскурсія праляціць незаўважна, пакінуўшы яркае ўражанне.
    Працягласць экскурсіі - 4 гадзіны.
  • «Вандраванне ў Мосар»

    Турысты знаёмяцца з храмам і ўнікальным паркавым комплексам у невялікай вёсцы Мосар (Глубокскі раён Віцебскай вобласці).
    Працягласць экскурсіі - 7 гадзін.
  • «Па былых мястэчках азёрнага краю» (Лучай - Паставы - Камаі)

    Маршрут экскурсіі праходзіць такім чынам, што турысты знаёмяцца з цікавымі гістарычнымі і архітэктурнымі аб'ектамі ў невялікай вёсцы Лучай - двухвежавы храм у стылі позняга барока, у Паставах - палац Тызенгаўзаў, забудова цэнтральнай плошчы ХVIII ст., праваслаўная царква і касцёл св. Антонія. У в. Камаі турысты ўбачаць храм Іяана Хрысціцеля, збудаваны на мяжы XVI-XVII стагоддзяў у стылі абароннай готыкі.
    Працягласць экскурсіі - 5 гадзін.
  • «Сляды гісторыі краю» (Нарач - Лучай )

    У невялікай вёсцы Лучай узвышаецца двухвежавы храм, закладзены ў 1766 годзе Эльжбетай Агінскай у стылі позняга барока з элементамі класіцызму. Менавіта лучайскі храм і з'яўляецца на сённяшні дзень жамчужынай гэтага кутка Паазер'я, пазнаёміцца з якім будзе цікава шмат каму. Наведваючы Лучай, турыстам прапануецца недоўгачасовы прыпынак у вальераў з жывёламі. Тут можна ўбачыць трусаў, коз, аленяў і страўсаў.
    Працягласць экскурсіі - 4 гадзіны.
  • «Старонкі каменнага летапісу»

    Аўтобусная экскурсія па Мядзельшчыне (к.п. Нарач, в. Канстанцінава, г.п. Свір, в. Засвір, в. Шэметава), багатай помнікамі архітэктуры, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі. Турысты пазнаёмяцца з некалькімі, у асноўным культавымі, добра захаванымі і адрэстаўраванымі аб'ектамі, якія адносяцца да розных стыляў і эпох. Працягласць экскурсіі - 4 гадзіны.