Чырвоныя казармы ў Бярозе

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Чырвоныя казармы былі пабудаваныя ў 1870 годзе з чырвонай цэглы ад разбуранага касцёла пры кляштары картэзіянцаў.
З 1915 па 1919 гады ў казармах знаходзіўся нямецкі вайсковы шпіталь. У першай палове 1934 гады ў чырвоных казармах размяшчалася «Школа спецыялістаў рачнога флоту».
З 1934 году польскія ўлады размясцілі ў іх Бяроза-Картузскі канцлагер для ўтрымання палітычных, крымінальных і эканамічных злачынцаў. Лагер сумна вядомы жорсткім рэжымам і здзекаваннямі над заключанымі. За 5 гадоў існавання канцлагера ў ім пабывала каля 10 тысяч чалавек, многія з якіх загінулі.
У 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, замест польскага канцлагера там размясціўся канцлагер савецкі, а ў гады вайны - нацысцкі.
Зараз у будынку чырвоных казармаў знаходзіцца гандлёвы цэнтр, гандлёвыя рады, галерэя мастацтваў, кафэ.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Бяроза, вул. Леніна, 104