Бабруйская алея праведнікаў народаў свету
Апісанне
Алея была адкрыта ў Бабруйску ў 2005 годзе - да 60-гадовага юбілею вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. Аўтарамі праекта сталі вядомы беларускі архітэктар, старшыня Саюза яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Леанід Левін і яго дачка Галіна.
Даўжыня алеі складае каля 30 м. Уздоўж яе высаджаны 15 елак і верб. Побач ўстаноўлены 15 валуноў, на якіх выгравіраваны імёны Праведнікаў свету - жыхароў Бабруйска і вёскі Шчэдрын Жлобінскага раёна, якія ратавалі яўрэяў ад нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У канцы Алеі знаходзіцца вялікі валун вышынёй каля 1.5 м і шырынёй каля 2 м. Ён адначасова нагадвае і крону дрэва - сімвал працягу жыцця, і разбітае напалову сэрца - сімвал смутку. На камені ёсць надпіс на беларускай і яўрэйскай мовах: «Праведнікам народаў свету, людзям, якія з рызыкай для ўласнага жыцця ратавалi яўрэяў Ў гады вайны».
Алея створана на сродкі дабрачыннага фонду, размешчанага ў Нідэрландах, а таксама на добраахвотныя ахвяраванні людзей. Фінансавую падтрымку таксама аказалі Бабруйская гарадская яўрэйская абшчына і юдзейская рэлігійная абшчына «Ор Аўнер» (Масква).
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная 119
Каардынаты