Помнік у гонар перамогі у 1812 годзе ў г. Кобрын

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Помнік выкананы скульптарам Г. Маркавым у 1912 годзе ў гонар перамогі рускай арміі ў Айчыннай вайне 1812 года супраць нашэсця войскаў Напалеона .

На пастаменце з гранітных валуноў усталяваны бронзавы арол з распасцёртымі крыламі і лаўровым вянком у кіпцюрах, перад помнікам - марціры з пірамідкамі ядраў. На фасаднай грані, бакавых гранях пастамента - тры мармуровыя дошкі. На цэнтральнай дошцы нанесены надпіс: «Рускім ваярам, якія атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі 15 ліпеня 1812 г.»

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Кобрын, вул. Леніна