Брэсцкі Крыжаўздзвіжанскі касцёл

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Фарны Крыжаўздзвіжанскі касцёл пабудаваны ў 1856 годзе, ён з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. У плане будынак прастакутны, трохнефны. Тут захоўваецца адна з хрысціянскіх святынь Беларусі - ікона Божай Маці ў акладзе XVII стагоддзя.

Пры савецкай ўладзе ў будынку касцёла размяшчалася экспазіцыя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Пасля перадачы будынка вернікам, пад столямі яго зноў загучалі словы малітвы і палілася цудоўная арганная музыка. Арган гучыць не толькі ў час набажэнства. Тут, у касцёле, часта выступаюць прыезджыя арганісты з канцэртамі, і аматары музыкі, не залежна ад веравызнання, спяшаюцца сюды паслухаць Баха, Моцарта і сучасныя класічныя творы.

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Брэсцкі Крыжаўздзвіжанскі касцёл

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Леніна, 10