Пастаўскi палац Тызенгаўза

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Палац Тызенгаўза - помнік архітэктуры класіцызму. Будаўніцтва пачата ў другой палове XVIII стагоддзя Антоніем Тызенгаўзам - уладальнікам Паставаў, адбудаваў палац у духу класіцызму ўжо яго унучаты пляменнік Канстанцін Тызенгаўз. Будынак П-вобразны ў плане, фасады ўпрыгожаны вертыкальнымі лапаткамі, паміж якімі - вялікія вокны.

Канстанцін Тызенгаўз, будучы вядомым арнітолагам, які распрацаваў сістэму класіфікацыі птушак, якой карыстаюцца і сучасныя навукоўцы, аўтарам некалькіх ілюстраваных кніг па арніталогіі, заснаваў у палацы адзін з найпрыгажэйшых ва Ўсходняй Еўропе арніталагічны музей з некалькімі тысячамі экспанатаў. Музей з”яўляўся базай біялагічнага факультэта Віленскага універсітэта. Пры Канстанціне ў палацы з”явілася і карцінная галерэя, дзе, па некаторых крыніцах, былі працы Леанарда да Вінчы, Рэмбрандта, Рубенса, Дзюрэра і іншых вядомых мастакоў. У палацавай бібліятэцы, акрамя кніг па арніталогіі, знаходзіліся рэдкія помнікі польскага пісьменства, каштоўныя гравюры і сямейны архіў, які пачынаецца з XIII стагоддзя.

Радавое гняздо Тызенгаўзаў ў Паставах наведваў расійскі імператар Мікалай II. Цяпер тут размешчана Пастаўская цэнтральная раённая бальніца. У 2006 годзе перад палацам быў усталяваны помнік арнітолагу Канстанціну Тызенгаўзу. Вучоны намаляваны ў поўны рост. У правай нагі Тызенгаўза сядзіць сава - знак мудрасці, а на правую руку арнітолага прыселі 2 птушкі.

Графік правядзення групавой экскурсіі

Дата

Месцы

30.03.2024

09:00

(сб)

11

30.03.2024

10:00

(сб)

6

30.03.2024

14:00

(сб)

22

31.03.2024

09:00

(ндз)

няма месцаў

31.03.2024

10:00

(ндз)

22

01.04.2024

09:00

(пн)

7

01.04.2024

10:00

(пн)

40

02.04.2024

18:00

(аўт)

36

03.04.2024

10:00

(ср)

12

03.04.2024

18:00

(ср)

15

04.04.2024

08:00

(чц)

26

04.04.2024

09:00

(чц)

36

04.04.2024

18:00

(чц)

36

05.04.2024

09:00

(пт)

16

05.04.2024

10:00

(пт)

16

06.04.2024

07:00

(сб)

37

06.04.2024

08:00

(сб)

36

06.04.2024

09:00

(сб)

44

06.04.2024

10:00

(сб)

33

07.04.2024

10:00

(ндз)

32

08.04.2024

09:00

(пн)

18

08.04.2024

10:00

(пн)

37

09.04.2024

18:00

(аўт)

17

10.04.2024

10:00

(ср)

34

10.04.2024

18:00

(ср)

28

11.04.2024

08:00

(чц)

25

11.04.2024

09:00

(чц)

28

11.04.2024

18:00

(чц)

38

12.04.2024

09:00

(пт)

31

12.04.2024

10:00

(пт)

26

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Пастаўскi палац Тызенгаўза

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Паставы, вул. Савецкая