Пошук
Свята-Духаў кафедральны сабор
ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Апісанне
Свята-Духаў кафедральны сабор - помнік архітэктуры віленскага барока. Заснаваны ў 1633 годзе як касцёл бэрнардынак. У 1642 годзе перабудаваны ў камені. Сабор уяўляе трохнефнаю базіліку з трохграневай апсідай. Фігурны франтон, абавязковая дэталь барока, ужо не дамінуе ў кампазіцыі фасада, а размяшчаецца паміж двума шмат'яруснымi вежамi, на якіх і засяроджана усё багацце знешняга аздаблення.
У іканастасе сабора - цэлы шэраг выдатных абразоў маскоўскай акадэмічнай школы. Cамая каштоўная рэліквія - цудатворны абраз Маці Божай, названай Мінскай. Паводле падання, гэты вобраз быў напісаны самім евангелістам Лукой. Яна лічыцца заступніцай горада. Нездарма малюнак Маці Божай з'явіўся на гербе Мінска. У саборы ў спецыяльнай раке захоўваюцца мошчы блажэннай Сафіі Слуцкай, заступніцы праваслаўя на беларускіх землях. Над ракой знаходзіцца яе вобраз.
Да сярэдзіны ХХ стагоддзя кафедральны сабор Святога Духа, былы касцёл бернардынак, з усіх бакоў атачалі старадаўнія кварталы. Рэканструкцыі пасляваенных дзесяцігоддзяў агалілі ўзгорак перад храмам. Нядаўна ён быў добраўпарадкаваны, тут з'явіліся назіральныя пляцоўкі і ліхтары насупраць сабора.
Графік правядзення групавой экскурсіі
Дата
Месцы
Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Свята-Духаў кафедральны сабор
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, ул.Кiрыла і Мяфодзія, 3
Каардынаты