Брыгiткi

Брыгiткi, Ордэн Святога Збавіцеля (па-лацінску Ordo Sanctissimi Salvatoris), Ордэн св. Брыгіты (лац. Ordo Sanctae Brigittae) - каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны святой Брыгітай Шведскай ў XIV стагоддзі. Першапачаткова ордэн задумваўся як змяшаны, але з XVII стагоддзя існуе як чыста жаночы. Па задуме святой Брыгіты і згодна са статутам, зацверджаным у 1378 ордэн павінен быў складацца з 60 сясцёр і 25 братоў. Традыцыя манаскага жыцця ў цэлым адпавядала бенедыктынскаму статуту, асаблівасцю было тое, што браты вялі пастырскую і прапаведніцкую дзейнасць і за сценамі манастыроў, у той час, як сёстры жылі ў строгiм затворы. З часам ордэн пачаў павялічваць сваю колькасць, у сярэднія стагоддзі ў ордэне было 25 манастыроў у большасці краін Еўропы, галоўным з якіх заставаўся манастыр у Вадстэне, у Швецыі, заснаваны св.Брыгітай. На тэрыторыі Беларусі манастыр дадзенага ордэна дзейнічаў у горадзе Гродна.

Рэфармацыя нанесла ордэну страшны ўдар. Значная колькасць манастыроў была канфіскавана, у тым ліку і манастыр у Вадстэне. У XVII - XVIII стагоддзі ордэн здолеў часткова аднавіць свае пазіцыі, працягваючы дзейнасць, як чыста жаночы ордэн.