Бенедыктынцы

Бенедыктынцы (Ордэн св. Бенедыкта, лац. Ordo Sancti Benedicti) - найстарэйшы каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны святым Бенедыктам Нурсійскім ў VI стагоддзі. У эпоху ранняга Сярэднявечча бенедыктынскія манастыры былі галоўнымі цэнтрамі культуры ў Заходняй Еўропе. З школ пры абацтвах выйшлі практычна ўсе славутыя навукоўцы таго часу. Галоўны ўпор у дзейнасці бенедыктынаў робіцца на малітвы, інтэлектуальныя заняткі, рэлігійнае мастацтва, місіянерскую працу. Дэвіз ордэна: «Маліся і працуй» ад лацінскага «Ora et labora».