Беларускае піва
Беларускае піва – гэта традыцыйны беларускі напой.
Адна з асаблівасцяў беларускага піва - дастаткова нізкая крэпасць дадзенага напою (4-5%, і толькі некаторыя гатункі маюць крэпасць 6 %).
Раней піваварня (разам з вінакурняй) па-беларуску менавалася «бровар». У музеі пад адкрытым небам «Дудуткі», недалёка ад Мінска, знаходзіцца адзіны ў Беларусі бровар, для якога зрабілі выключэнне ў дзяржаўнай манаполіі на прыгатаванне алкаголю.
Штогод у г. Ліда Гродзенскай вобласці праводзіцца Фестываль хмелю, соладу і вады «Lidbeer», на які прыязджае мноства турыстаў з розных куткоў Беларусі і iншых краiн.
Паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні Вы можаце падчас адной з экскурсій, арганізаванай турыстычным прадпрыемствам «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», далучыўшыся да групавой экскурсіі або заказаўшы індывідуальную экскурсію для вашай сям'і, сяброў, калег.